Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Паэты

Астап Васільевіч Лапскі нарадзіўся 7 ліпеня 1926 г. у сяле Гуцкі Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька Васіль Іванавіч Лапскі — паляк, маці Дарка Паўлаўна Валасюк — украінка. Праз некаторы час сям’я пераехала ў в. Рыкавічы каля Крупчыц (цяпер Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна).

Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі нарадзіўся 17 красавіка 1936 г. у вёсцы Востраў Лунінецкага павета Палескага ваяводства (цяпер Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У школу пайшоў пасля вызвалення краю ад нямецка-фашысцкай акупацыі ў 1944 г., вучыўся вельмі добра. У чацвёртым класе пачаў складаць вершы, якія надрукавала газета «Піянер Беларусі».

Вячаслаў Васільевіч Вашэйка нарадзіўся 28 сакавіка 1966 г. у вёсцы Сенькавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1983 г. скончыў СШ № 3 г. Івацэвічы. Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. Служыў у Савецкай арміі, служыць давялося ў Афганістане.

Іван Іванавіч Заматаеў нарадзіўся 28 жніўня 1941 г. у пасёлку Елацьяма Касімаўскага раёна Разанскай вобласці. Бацька загінуў на Вялікай Айчыннай вайне, засталіся чацвёра дзяцей, Ваня быў самы малодшы. Дзяцінства было галодным, але шчаслівым. У юнацтве пачаў пісаць пра хараство бэзавага захаду, гарэзлівасць юнацкіх думак, зачараванне кожнай парой года.

Генадзь Пятровіч Мішчук нарадзіўся 25 студзеня 1970 г. у вёсцы Вотчына Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1987 г. закончыў Ляхавецкую сярэднюю школу. Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі (служыў у Туркменіі і Узбекістане) у маі 1990 г. паступіў на курсы мастакоў-афарміцеляў, затым працаваў у мясцовым калгасе «Новы шлях». З 1995 г. служыў на пажарным аварыйна-выратавальным пасту в. Макраны, у 2014 г. выйшаў на датэрміновую пенсію.

Літаратурнае жыццё Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці да 1960-х гг. было сціплым. Першая літаратурная старонка ў раённай газеце з’явілася 12 кастрычніка 1960 г., дзе былі змешчаны вершы Івана Мельнічука, Васіля Жуковіча, І. Сцяпанава, нарыс Сцяпана Крываля. Звычайна некалькі вершаў мясцовых аўтараў друкаваліся пад простай рубрыкай — «Літаратурны куток». Але ў 1960-я гг. на Маларытчыне з’явілася суквецце талентаў: Яраслаў Пархута, Мікола Купрэеў, Аляксей Філатаў, Сцяпан Крываль.

Аднаго з пачынальнікаў савецкай паэзіі Аляксандра Блока, жыхара Санкт-Пецярбурга, жыццёвыя і творчыя шляхі звязвалі з Беларуссю. Паэт неаднаразова праязджаў праз Мінск і Брэст-Літоўск, кіруючыся ў Варшаву, дзе жыў і спачыў яго бацька, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта.

Марыя Іванаўна Ляшук нарадзілася 27 верасня 1955 г. у вёсцы Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. З дзяцінства цягнулася да літаратуры. Калі вучылася ў чацвёртым класе, яе верш надрукавала газета «Піянер Беларусі». У 1973 г. скончыла Табульскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

Мікалай Іосіфавіч Бусько нарадзіўся 30 верасня 1940 г. у вёсцы Пагарэлка Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Іосіф Несцеравіч Бусько, у час Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў партызанам, з ліпеня 1944 г. — на фронце, удзельнічаў у штурме Кёнігсберга; быў вядомым на ўсю ваколіцу цесляром і сталяром. З жонкай, Марыяй Дзмітрыеўнай (Скок), выгадавалі чатырох дзяцей; завіхаліся і клапаціліся як маглі, але жылі бедна. Мікола, самы малодшы, з дзяцінства захапляўся маляваннем, хадзіў за 7 км у школу ў в. Турэц.

Віктар Васільевіч Вабішчэвіч нарадзіўся 9 ліпеня 1960 г. у вёсцы Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька працаваў на трактары ў калгасе, вельмі любіў чытаць кнігі, шкадаваў, што з-за пасляваеннай галечы не атрымаў адукацыю. Маці закончыла толькі чатыры класы, але ведала на памяць шмат вершаў Янкi Купалы, Якуба Коласа, iншых паэтаў.

Старонка 7 з 19